Украінская разведка заявіла пра паспяховую атаку на хімічны завод у Цвярской вобласці

Улады расійскага рэгіёна сцвярджалі, што ноччу сіламі СПА беспілотнік быў знішчаны.

13.09.2023 / 10:27

Каментуючы атаку на Севастопаль, у ГУР МА Украіны расказалі і пра іншую цэль:

«Сёння таксама быў нанесены ўдар па Рэдкінскім доследным хімічным заводзе. Там вырабляецца дэцылін — авіяцыйнае топліва. Гэта была атака БПЛА. Ёсць пападанне і ёсць паражэнне», — заявіла крыніца «РБК-Украіна».

Улады расійскага рэгіёна сцвярджалі, што ноччу сіламі СПА беспілотнік быў знішчаны. Але ў той жа час паведамлялася, што былі задзейнічаныя экстраныя службы.

Чытайце таксама:

Уначы быў нанесены ўдар па суднабудаўнічым заводзе ў Севастопалі. Гіганцкі пажар

Падчас атакі на Севастопаль «пашкоджаныя» вялікі дэсантны карабель «Мінск» і падлодка

Nashaniva.com