Сіманьян прапанавала зладзіць над Сібір'ю ядзерны выбух, каб вярнуцца ў «ліхія 90-я»

Па словах топавай расійскай прапагандысткі, «калі зрабіць выбух за сотні кіламетраў», ядзернай зімы не будзе, і ніхто не памрэ ад анкалогіі, затое з ладу будзе выведзена ўся радыёэлектроніка і ўсе спадарожнікі.

03.10.2023 / 18:33

«Мы вернемся ў які-небудзь такі 93-ці год — з праваднымі тэлефонамі. Цудоўна ж жылі…

Я забараняю сваім дзецям мець гаджэты, тады мне не давядзецца тлумачыць, чаму ва ўсіх ёсць гаджэты, а ў іх — не», — заявіла галоўная рэдактарка Russia Today у сваёй перадачы Ч.Т.Д.

Трэба адзначыць, што звычайна ў рыторыцы расійскіх (і лукашэнкаўскіх таксама) прапагандыстаў «ліхія 1990-я» прадстаўляюцца як выключна негатыўны перыяд гісторыі, калі ўсё катастрафічна абрынулася і толькі прыход да ўлады мудрых нязменных дзесяцігоддзямі аўтарытарных кіраўнікоў адвёў краіны ад прорвы, а народы «падняў з каленяў». У Сіманьян жа гэты самы перыяд нечакана ўсплыў у якасці «залатога веку». 

Чытайце таксама:

У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў

У Мінску праходзяць здымкі серыяла пра расійскіх прапагандыстаў, куды шукалі двайнікоў Ціханоўскай і Лукашэнкі 

Траім расійскім прапагандыстам падкінулі пад дзверы свіныя галовы

Nashaniva.com