Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл «Поезд» для тых, хто сумуе па доме

«З любоўю і сумам да роднага краю. Усім, хто не дома, прысвячаецца», — пішуць музыкі ў сваіх сацсетках.

06.10.2023 / 18:42

Аўтаркай візуалу для інстаграм-рэлізу песні стала мінская мастачка Алёна. Гэта яна намалявала прынт для мерча групы з колам агляду з парку Горкага і прыдумала крынжавыя футболкі з Еўфрасінняй Полацкай, нагадвае CityDog.io.

У інстаграм-роліку можна ўбачыць не толькі ілюстрацыі з музыкамі, але і любімыя месцы з розных беларускіх гарадоў: «Вароты Мінска», Асмалоўка, драмтэатр у Гродне, вакзал у Брэсце і іншыя.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от NAVIBAND (@naviband)

Сінгл «Поезд» даступны на ўсіх пляцоўках.

Чытайце таксама:

«Маляваў афішы для кінатэатраў у Буфала». Паглядзіце, якія незвычайныя рэтра-постары малюе гэты мінскі ілюстратар

Nashaniva.com