«Я ледзь не страціла прытомнасць». Робі Уільямс прысвяціў песню 4-гадовай дачцэ беларускі

Беларуска Любоў Адамушка пабывала на канцэрце ў легендарнага Робі Уільямса. Музыка выступаў на стадыёне Etihad Arena у Абу-Дабі ў рамках сусветнага турнэ 25 years of Hits. Любоў апынулася ў першых шэрагах ля сцэны і запісала відэа, якое да гэтага часу выклікае ў яе дрыжыкі ў каленях, піша «Анлайнер».

23.10.2023 / 19:51

На канцэрце, куды прыйшлі каля 15 тысяч чалавек, Робі Уільямс раптам абраў з натоўпу беларуску Любу і спытаў, як завуць яе дзяцей. Спявак прадставіўся дзядзькам Робі, звярнуўся непасрэдна да 4-гадовай дачкі беларускі і запэўніў, што праз 30 гадоў яна будзе з усмешкай пераглядаць гэты запіс.

А далей музыка прысвяціў песню малой Еве — гэта хіт Love My Life з альбома The Heavy Entertainment Show. Каментатары прыйшлі ў захапленне ад відэа і раяць Еве прадаць гэты ролік за мільён даляраў.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Любовь Адамушко. PRO английскийРазговорный клуб “Fluency club” (@eng.with.love)

Мама дзяўчынка прызналася, што да гэтага часу не можа прыйсці ў прытомнасць пасля зносін з Робі:

«Эмоцыі былі неверагодныя — здзіўленне, радасць, поўная нечаканасць. Вонкава я выглядала цалкам сабе спакойнай, але ўнутры ледзь не дзесяць разоў страціла прытомнасць».

Пры гэтым магчымасць паслухаць выступленне Робі Уільямса літаральна за два крокі ад сцэны была для беларускі бясплатнай, плаціць за квіток ёй не прыйшлося.

«Я атрымала запрашэнне ад менеджменту Робі Уільямса, паколькі мой партнёр працаваў з імі раней», — патлумачыла Любоў.

Чытайце таксама:

Вядоўца Дзмітрый Кахно разыграў у інстаграме білеты на канцэрт Праснякова, які падтрымлівае вайну, — падпісчыкі абурыліся

Акаўнты Лепса і Газманава ў Spotify ўзламалі. Там размясцілі заклікі спыніць вайну ва Украіне

Нявестка Лукашэнкі напісала песню па-беларуску. Выканаўцу для яе шукалі праз кастынг

Nashaniva.com