Стала вядома, колькі беларусы ўклалі ў токены і зарабілі на іх

Інвестыцыйная пляцоўка Finstore.by падзялілася лічбамі аб тым, якую агульную суму інвеставалі беларусы ў токены з канца 2019 года і колькі ўжо зарабілі за гэты час ад сваіх укладанняў.

27.10.2023 / 21:44

Фота ілюстрацыйнае

Паводле адкрытай статыстыкі, звычайныя фізічныя асобы праінвеставалі ў лічбавыя аблігацыі больш за 120 млн даляраў у эквіваленце, а агульны даход ад укладанняў на гэты момант перавысіў 13,2 млн даляраў у эквіваленце.

Як тлумачыць пляцоўка, на гэты момант на анлайн-платформе больш 13,8 тысячы інвестараў, прычым колькасць людзей, якія купляюць токены, пастаянна расце.

Таксама кампанія адзначае, што пакуль самы буйны выпуск токенаў на пляцоўцы складае 20 000 000 даляраў, і ён быў раскуплены людзьмі ўсяго за 10 дзён. Хуткасць куплі токенаў ў сярэднім склала 1 тысячу 389 даляраў у хвіліну.

Чытайце таксама:

Хто інвестуе ў беларускія токены

Беларуская чыгунка хоча прыцягнуць 5 мільёнаў даляраў ад продажу токенаў

Лавачка прыкрываецца? Бізнэс хвалюе, што нямецкія банкі сталі заварочваць плацяжы па адной з самых патрэбных схемаў

Nashaniva.com