Папяровыя дазволы на ўдзел у дарожным руху — усё? Анансавалі пераход на электронныя

Беларускім аўтааматарам плануюць выдаваць электронныя дазволы на ўдзел у дарожным руху. Новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з пачатку 2024 года, піша БелТА са спасылкай на начальніка ўпраўлення «Белтэхагляду» Міхаіла Міхалоўскага.

31.10.2023 / 17:32

Паводле чыноўніка, ідзе паступовы адыход ад папяровых носьбітаў.

«Усё будзе рэалізоўвацца на базе Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг, адзінага партала электронных паслуг. Будзе паралельнае тэставанне папяровага носьбіта і электроннага дазволу. На сённяшні дзень страхавы поліс таксама можна атрымаць у электронным выглядзе. Мы імкнемся да такога ж і ў дачыненні да дакументаў, якія выдаюць і дыягнастычныя станцыі, і мы».

Паведамляецца, што «Белтэхагляд» з пачатку года выдаў звыш 1,3 млн дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. У месяц такіх дакументаў афармляецца 120-130 тыс.

Чытайце таксама:

У Мінску грамадскі транспарт атрымае прыярытэт на скрыжаваннях

У Мінсктрансе расказалі, як будзе ездзіць грамадскі транспарт на вялікія выхадныя

Рыхтуецца праект указа аб маршрутных таксі

Nashaniva.com