У Фінляндыі пабіты тэмпературны рэкорд восені: -31,4°С

Да зімы яшчэ два з паловай тыдні.

14.11.2023 / 15:50

Камуна Энантэкіе знаходзіцца на паўночным захадзе Фінляндыі, з паўночнага захаду мяжуе з Нарвегіяй, з паўднёвага захаду са Швецыяй. Але гэта фактычна Лапландыя. Фота: Wikimedia Commons

Тэмпературны рэкорд гэтай восені быў пастаўлены мінулай ноччу ў камуне Энантэкіе, на поўначы Фінляндыі, дзе мароз апусціўся да -31,4°С. Гэты паказчык быў зафіксаваны на метэастанцыі назірання, размешчанай у аэрапорце Энантэкіе, піша Yle.fi.

Папярэдні рэкорд зафіксавалі таксама там жа, дзе тэрмометр раней паказаў -27,7°С.

Мароз пратрымаецца ў Лапландыі да выхадных.

— У найбліжэйшыя дні на поўначы будзе вельмі холадна, наступнай ноччу зноў чакаецца мінус трыццаць, — заявіла метэаролаг Хелена Лаакса.

Nashaniva.com