У Мінску адкрыўся Цэнтр мовы і культуры самай вялікай мусульманскай краіны ў свеце

Цэнтр інданезійскай мовы і культуры адкрыўся ў Лінгвістычным універсітэце.

15.11.2023 / 14:08

Фота: МДЛУ

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адкрыўся Цэнтр інданезійскай мовы і культуры. Падзею прымеркавалі да 30-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Інданезіяй, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Мерапрыемства наведаў надзвычайны і паўнамоцны пасол Інданезіі ў Расіі і Беларусі Жазэ Антоніа Марата Таварэш, які падкрэсліў важнасць адкрыцця цэнтра, сказаўшы, што гэта мост для ўзаемаразумення дзвюх краін.

Рэктар МДЛУ Наталля Лапцева падкрэсліла, што для ўніверсітэта важна пашырэнне палітры моў.

— Інданезійская — асаблівая мова. Летась рэалізавалі першы праект, у якім прынялі ўдзел 17 студэнтаў нашага ўніверсітэта, якія вывучалі гэтую мову анлайн, — адзначыла Н. Лапцева.

Фота: МДЛУ

«Чакаем прыезду да нас студэнтаў з Інданезіі. Таксама не выключаем магчымасці накіравання беларускай моладзі ва ўніверсітэт Інданезіі ў Джакарце і ўніверсітэт нацыянальнага развіцця «ветэран» у Джак'якарце, з якімі ў нас заключана дамова», — дадала Н. Лапцева.

Яркім момантам мерапрыемства стаў танец «Генджрынг» у выкананні удзельніц групы «Кірана Нусатрана Дэнс». Беларускія артысты выканалі кампазіцыю, прысвечаную Беларусі.

Інданезія — самая густанаселеная мусульманская краіна ў свеце. Паводле worldometers, у Інданезіі жыве 278 мільёнаў чалавек, лічыцца, што мусульмане складаюць 88 працэнтаў насельніцтва. Гэта значыць 244 мільёны. У Індыі і Пакістане жыве менш за 200 мільёнаў чалавек. Увогуле Інданезія займае чацвертае месца ў свеце па колькасці насельніцтва, следам за Індыяй, Кітаем і ЗША

Nashaniva.com