Кладаўшчыка асудзілі паводле «народнага» артыкула

18 снежня 2023 году суд Фрунзенскага раёна Мінска агучыў прысуд кладаўшчыку Паўлу Кастрыкіну. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі» — абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, піша «Вясна».

04.01.2024 / 20:40

Мужчыну асудзілі за ўдзел у адным з маршаў у 2020 годзе. Ён прызнаў віну.

Прысуд вынесла суддзя Ала Скуратовіч. Да прысуду Павел знаходзіўся пад вартай, яго вызвалілі ў зале суда.

Чытайце таксама:

Прыбіральшчыцу асудзілі за каментар да «хатняй хіміі» і вялікага штрафу 

Пад палітычныя рэпрэсіі патрапіў жлобінскі чыноўнік

У Брэсце за «абразу Лукашэнкі» асудзілі чыгуначніка Максіма Кронду

Nashaniva.com