У аўторак стане істотна цяплей, а ў сераду наогул прыйдзе адліга

Але ў канцы тыдня зноў пахаладае.

08.01.2024 / 12:26

Фота: «Звязда»

У аўторак пераважна без ападкаў, толькі па поўначы краіны пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -16…-22°С, па паўднёвым усходзе краіны -24°С, максімальная днём складзе ад -1°С па поўначы да -8°С па поўдні. У Мінску ўначы яшчэ мінус 18°С, але ўдзень ужо -4..-6°С.

У сераду прыйдзе фронт з Заходняй Еўропы. Чакаецца снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці парывісты. Ноччу -1..-8°С, па поўдні краіны да -10°С, максімальная днём -3..+2°С. У Мінску ўначы мінус 3°С, удзень 0..-1°С.

У чацвер снег і мокры снег. Месцамі чакаюцца завіруха і слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер днём на большай частцы тэрыторыі краіны моцны парывісты. Ноччу -4..+2°С, максімальная днём -2..+3°С.

У Мінску ўдзень уначы і днём каля нуля, пад вечар да мінус 7°С.

А ў пятніцу і выходныя зноў пахаладанне. Будзе да мінус 15°С.

Чытайце таксама:

У Мінску цяпер каля нуля. І гэта не жарт, і не памылка

Ноччу было вельмі халодна, але тэмпература ніжэй за -30 не апусцілася

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

Nashaniva.com