Нямецкія пратэсныя фанаты спынілі футбольны матч, узброіўшыся новымі тэхналогіямі ВІДЭА

У Германіі цяпер ідуць пратэсты заўзятараў супраць заключэння нямецкай футбольнай федэрацыяй пагаднення аб продажы 8% правоў на тэлетрансляцыі першай і другой Бундэсліг у абмен на інвестыцыйны капітал. Нямецкія заўзятары асцерагаюцца, што прыватныя інвестары могуць негатыўна паўплываць на чэмпіянаты, а таму пратэстуюць. І метады гэтых пратэстаў часам вельмі крэатыўныя. 

17.02.2024 / 22:37

Падчас матчу другой бундэслігі «Ганза» (Ростак) — «Гамбург» фанаты пачалі кідаць на поле традыцыйныя прадметы: тэнісныя мячы, шакаладныя манеты і да таго падобнае. Але адна з іх вынаходак па-сапраўднаму здзівіла.

17/02/2024 Germany Hansa Rostock ultras with remote controlled mini car with smoke bomb on pitch to protest against DFL investors pic.twitter.com/RDxiQtX1KT

— (@thecasualultra) February 17, 2024

Нейкім чынам заўзятарам удалося запусціць на поле машыны на дыстанцыйным кіраванні з балончыкамі дыму. Пасля таго ростакскі стадыён «Остзеештадыён» апынуўся ўвесць у белым і сінім дыме. Матч быў на некаторы час прыпынены.

Урэшце, праўда, каманды дагулялі гульню, якая скончылася з лікам 2:2.

Чытайце таксама:

«Рэал» патраціць на Кіліяна Мбапэ паўмільярда еўра. У клуба ёсць на гэта грошы

Беларускія ксяндзы з'ездзілі на чэмпіянат Еўропы па футболе. Вынік так сабе

Футбаліст «Баварыі» на Дзень закаханых атрымаў не валянцінку, а чырвоную картку

Nashaniva.com