На вуліцы Мінска выпаўзлі дыназаўры

Незвычайнае шэсце людзей у касцюмах жоўтых дапатопных жывёл па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава неадкладна заляцела ў беларускі тыкток.

18.02.2024 / 19:40

Усацсетках яго назвалі «паўстаннем дыназаўраў» ці «шэсцем рэптылоідаў». Беларуская сталіца на пэўны час ператварылася ў той самы «парк Юрскага перыяду».

@ataffka #динозавры ♬ At Jurassic World's End Credits / Suite - Michael Giacchino

@sweet_bakardi #минск #беларусь #динозавр ♬ Funny - Gold-Tiger

@feiga1

♬ оригинальный звук - spotify

Выказваліся здагадкі, што гэта новая форма супрацоўнікаў Яндэкс-дастаўкі або кантралёраў грамадскага транспарту. Іншыя бачылі ў гэтым шэсці «бульбазаўраў» доказ існавання рэптылоідаў на планеце Зямля, якія, як выявілася, «маскіруюцца пад беларусаў».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Сеть батутных арен Hero Park (@hero_park_minsk)

Але пасля стала вядома, што гэта аніматары, якія накіроўваліся на адкрыццё новага батутнага цэнтра Hero Park на вуліцы Сурганава.

Nashaniva.com