«Байпол» выявіў яшчэ аднаго беларуса-вагнераўца ва Украіне. Гэта бомж, што мае сем судзімасцяў

Гэта Казакоў Аляксандр Канстанцінавіч, 21.04.1979 года нараджэння, ураджэнец Слаўгарада ў Магілёўскай вобласці. Ён быў завербаваны быў на тэрыторыі Расіі, паведамляе «Байпол».

26.02.2024 / 15:55

Казакоў з 2010 па 2018 год быў сем разоў за маёмасныя злачынствы, у асноўным за крадзяжы прадуктаў.

Так, у 2013 годзе ён прабраўся на склад крамы ў вёсцы Целяшы, адкуль вынес тавараў на 1 743 400 рублёў (недэманіваныя рублі). А ў 2018 годзе ў стане алкагольнага ап'янення нанёс не менш як чатыры ўдары неўстаноўленым прадметам у вобласць галавы брату, прычыніўшы яму лёгкія цялесныя пашкоджанні.

У дзеяннях А.Казакова быў прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт. 361-3 КК Беларусі, за што прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.

Nashaniva.com