Сабаленку і Азаранку ўсё ж дапусцяць да Алімпіяды

Міжнародная тэнісная федэрацыя (ITF) на афіцыйным сайце паведаміла пра прыняцце рашэння, згодна з якім спартоўцам з Беларусі і Расіі, якія задавальняюць крытэрыям нейтральнасці, не стануць чыніцца перашкоды для выступу на Алімпіядзе.

06.03.2024 / 22:36

«МАК дазваляе атлетам з пашпартамі Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у сусветных спаборніцтвах, і пазіцыя ITF па гэтым пытанні супадае з меркаваннем большасці міжнародных федэрацый. Нейтральныя атлеты павінны будуць толькі адпавядаць крытэрыям адбору на Алімпійскія гульні», — гаворыцца ў рэлізе ITF.

Такім чынам, беларусы могуць разлічваць на заваёванне ліцэнзій на роўных падставах з любымі канкурэнтамі. Умовы ж кваліфікацыі на Алімпіяду наступныя: на момант своеасаблівай «замаразкі» сусветнага рэйтынгу неабходна знаходзіцца ў топ-56 у мужчынскім і жаночым адзіночным разрадах.

Арына Сабаленка цяпер другая ракетка свету, а Вікторыя Азаранка — 30-я. Іншыя ж беларускія тэнісісткі, а тым больш тэнісісты і так ні на што не прэтэндуюць — іхнія месцы далёкія.

Чытайце таксама:

Беларуская тэнісная федэрацыя налічыла шкоду ад санкцый — мільён еўра

Хто ад Беларусі ўжо адабраўся на Алімпіяду-2024, а хто яшчэ можа паехаць

Выступ Азаранка і Сабаленка на Алімпіядзе-2024 пад пагрозай: паводле правілаў алімпійскага адбору яны ў Парыж не трапляюць

Nashaniva.com