Лебедзю, якому адстрэлілі лапы, беларусы зрабілі пратэзы на 3D-прынтары. Птушка вучыцца хадзіць

У лютым прытулак для дзікіх птушак Bird help звярнуўся ў рэдакцыю Onliner з незвычайнай просьбай — дапамагчы знайсці людзей, якія б зрабілі пацярпеламу лебедзю пратэзы. Лапы птушцы нехта адстрэліў.

14.03.2024 / 13:28

Прытулак нават зрабіў схему, як павінны выглядаць пратэзы. І яшчэ была ўмова — у пратэзах павінны быць адтуліны для вентыляцыі.

Адгукнулася дастаткова шмат людзей, была абраная неабходная мадэль — і вось лебедзь ужо зноў вучыцца хадзіць.

Чытайце таксама:

У Мінск-Свеце знялі на ВІДЭА нейкага загадкавага звярка

Па самым цэнтры Магілёва бегала казуля ВІДЭА

«Адчайна змагаўся кіпцюрамі за жыццё». У Вільні кацяня тры дні правяло ў рэанімацыі пасля таго, як 20 хвілін было ў пральнай машыне

Nashaniva.com