Шэф-кухар мінскай гімназіі назваў пяць любімых страў школьнікаў

Загадчык вытворчасці ў сталовай мінскай гімназіі №8 Барыс Савіцкі распавёў пра смакавыя перавагі школьнікаў і назваў іх любімыя стравы, піша sb.by.

18.03.2024 / 14:47

Blizko.by

У топ-5 такіх страў увайшлі:

Барыс Саўрыцкі таксама падзяліўся сакрэтамі прафесійнага майстэрства і распавёў, як гатаваць некаторыя з пералічаных страў.

Напрыклад, курачку «пікантную» трэба рабіць так: рыхтуем мякаць сцягна куранят, пасыпаем соллю, папрыкай, сушанай пятрушкай, дадаем смятану і здробнены часнык.

Затым атрыманую масу змешваем і пакідаем марынавацца ў халадзільніку на 30-40 хвілін. Наступны крок — абсмажваем курачку на патэльні з алеем каля 3-5 хвілін і даводзім да гатоўнасці ў духоўцы.

Рэцэпт таматнага супу з фасоллю наступны: бульба рэжам бруском або кубікам, здрабняем часнык, рэжам моркву на буйнай тарцы і пасеруем на алеі.

Далей закладваем у кіпячую ваду бульбу, праз 10-15 хвілін дадаем моркву. За пяць хвілін да гатоўнасці ў суп адпраўляем кансерваваную фасолю ў таматным соўсе, сечаны часнык, сушаную пятрушку і лаўровы ліст.

Дарэчы, высветлілася, што больш за ўсё мінскія школьнікі не любяць стравы з рыбы. Па словах спецыяліста, хлопцы пачынаюць разумець іх смак толькі бліжэй да старэйшых класах.

Чытайце таксама:

На МАЗе стварылі фудтрак для Мak.by, каб ездзіць па Дажынках

У Беларусі выпусцілі сухія дранікі. Што гэта такое?

Nashaniva.com