Канал беларускіх сілавікоў рэкламуе фэйкавы тэлеграм-канал Пуціна. Называюць «нашым прэзідэнтам»

Публікацыя вісіць на канале дагэтуль.

19.03.2024 / 15:58

Скрыншот з канала «Беларускі сілавік»

Учора ўвечары ў тэлеграм-канале «Беларускі сілавік», які, імаверна, вядуць супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў, звязаныя з ГУБАЗіК або ўнутранымі войскамі, з'явіўся рэкламны допіс пра «адкрыццё тэлеграм-канала Пуціна». У допісе яго называюць «Прэзідэнтам» з вялікай літары і пішуць, што на яго «падпісаныя тысячы нашых грамадзянаў».

Скрыншот з канала «Беларускі сілавік»

Насамрэч, гэта не першая памыйная рэклама ад гэтага канала. Летась «Беларускі сілавік» увогуле рэкламаваў «цуды лячэння ад раку з дапамогай кітайскага чаю».

Допіс з канала «Беларускі сілавік». Фота: tgstat

У самім канале «Беларусі сілавік» займае агрэсіўную прарасійскую пазіцыю, публікуе антыўкраінскія допісы і радуецца перамогам Расіі. Таксама там рэкламуюцца рэсурсы Z-ваенкораў, ГУБАЗіК і іншых беларускіх сілавікоў.

Чытайце таксама:

Міліцэйскі тэлеграм-канал, дзе публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў

Гайдукевіч зноў выставіў у тэлеграм-канал нешта не тое

«Усе пракладачныя высеркі». Раскрылі, хто вядзе адзін з самых брудных каналаў лукашысцкай прапаганды

Nashaniva.com