Расійская прапаганда паказала ўдары па Украіне «за Крокус Сіці Хол»

На адпаведныя публікацыі прарасійскіх тэлеграм-каналаў звярнуў увагу эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юліян Ропке.

25.03.2024 / 16:59

На адным з кадраў бачныя снарады з подпісам «За КСХ». На іншым запісе расійскія салдаты зараджаюць РСЗА «Град» ракетамі, на якіх напісана: «За загінулых і пацярпелых расіян у ГЦ «Крокус Сіці Хол».

«Прынамсі тут цалкам узяла верх прапаганда Пуціна аб датычнасці Украіны да тэракту ў Маскве», — піша Ропке.

Nashaniva.com