Затрымалі яшчэ аднаго беларуса па чарговым даносе правакатара з чат-рулеткі. Затрыманы сказаў, што падтрымлівае байцоў палка Каліноўскага
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым беларусам, які ў чат-рулетцы Юрыя Комара сказаў, што падтрымлівае байцоў палка Каліноўскага.
27.04.2024 / 15:12
На відэа паказаны дыялог затрыманага беларуса з дальнабойшчыкам Юрыем Камаром у чат-рулетцы. Затрыманы кажа, што ставіцца да палка Каліноўскага, як да сваіх, і чакае, калі полк разам з УСУ ўвойдзе ў Беларусь, заўважыла «Медыязона».
На пытанне Комара: «Што потым рабіць з «ябацькамі?». Хлопец адказвае: «дэпартаваць».
У роліку сілавікоў затрыманы кажа, што з'яўляецца «прыхільнікам нацыстаў на Украіне».
Па якім артыкуле затрыманы хлопец і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.
Па аналагічных даносах Юрыя Комара затрымалі ўжо некалькі чалавек.
Сілавікі затрымалі 36-гадовага мінчука за выказванні ў чат-рулетцы правакатара Комара
Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі трэнера з Чавусаў