Серыя выбухаў у Багдадзе

25.01.2010 / 18:21

У Багдадзе колькасць загінулых у выніку трох выбухаў склала 36 чалавек, больш за 70 ‑ параненыя.

Паведамляецца, што адзін з выбухаў адбыўся ля гатэля «Шэратон» у цэнтры горада. Другі выбух раздаўся паблізу гатэля «Вавілон», які часта выкарыстоўваецца іракскімі турыстамі, а таксама для правядзення урадавых мерапрыемстваў. Трэцяе выбуховае прыстасаванне здэтанавала ля гатэля «Амра», дзе спыняюцца замежныя журналісты.

Усе тры выбухі былі ажыццёўленыя смяротнікамі.