У Латвіі выйшаў падручнік з расійскім матам

Так, у падручніку ў якасці сінонімаў для латышскіх слоў «усё адно», «выдатна» ці «дрэнна» прапануюцца, адпаведна, «pohuj», «zajebis» і «pizdets».

28.01.2010 / 16:20

Новы падручнік латышскай мовы для 10‑х класаў утрымлівае прыклады жаргону і нецензурнай лексікі — расійскага мату з «латышскім акцэнтам».

Падручнік аўтараў Ілуты Далбіні і Інэс Лачаўніеце змяшчае шмат прыкладаў сучаснага латышскага слэнгу, значная частка якога — «латышызаваныя» расійскія нецэнзурныя выразы.

Так, у падручніку ў якасці сінонімаў для слоў «ўсё роўна», «выдатна» ці «дрэнна» прапануюцца, адпаведна, «pohuj», «zajebis» і «pizdets».

Аўтары падручніка мяркуюць, што веданне падобных выразаў дазволіць школьнікам знаходзіць супольную мову з рознымі людзьмі і ў розных сітуацыях. У той жа час, у ходзе інтэрв’ю тэлеканала TV5 Далбіня і Лачаўніеце адмовіліся ўслых працытаваць уласны падручнік.

Кніга, аднак, на іх думку, выйшла

«сапраўды цікавай і сучаснай, якая адпавядае новым стандартам навучання».

Міністэрства адукацыі і навукі пакуль ад каментароў адмаўляецца.