Дзакероні стаў новым галоўным трэнерам «Ювентуса»

29.01.2010 / 17:03

Турынскі «Ювентус» афіцыйна паведаміў пра тое, што галоўны трэнер каманды Чыра Ферара адпраўлены ў адстаўку.

Замест яго на гэтую пасаду да канца сезона прызначаны былы настаўнік «Мілана» і «Інтэра» Альберта Дзакероні.

З 21 матча ў гэтым сезоне «Ювентус» выйграў толькі дзесяць, восем прайграў. На дадзены момант каманда займае шосты радок у турнірнай табліцы чэмпіяната Італіі, саступаючы лідэру першынства «Інтэру» 16 пунктаў.