Новы пасол Францыі ў Беларусі ўсклаў кветкі да манумента Перамогі ў Мінску

29.01.2010 / 17:24

ambafrance-by.org

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры ўшанаваў памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны: усклаў кветкі да манумента Перамогі ў Мінску.

Сёння ён уручыў даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.

Мішэль Рэнеры да назначэння на пасаду пасла Францыі ў Беларусі працаваў у апараце французскага МЗС. Раней ён працаваў у пасольстве Францыі ў Польшчы, займаў пасады генеральнага консула ў Кракаве, дарадцы консульства Францыі ў Сенегале.