На прэзідэнцкай лыжні памёр чыноўнік

У нядзелю на могілках вёскі Харашкі ля Глыбокага пахавалі старшыню Абрубскага сельсавету 56-гадовага Васіля Арлоўскага.

07.02.2010 / 19:15

У нядзелю на могілках вёскі Харашкі ля Глыбокага пахавалі старшыню Абрубскага сельсавету 56-гадовага Васіля Арлоўскага.

Напярэдадні чыноўнік змушаны быў удзельнічаць у так званай прэзідэнцкай лыжні, падчас якой раптоўна памёр. Медыкі канстатавалі, што ў немаладога мужчыны была арытмія сэрца.

Васіль Арлоўскі працаваў у сельскай гаспадарцы. Быў старшынём калгасу імя Энгельса, які некаторы час назад далучылі да СПК «За Радзіму». У апошнія некалькі гадоў спадар Арлоўскі ўзначальваў Абрубскі сельсавет Глыбоцкага раёну. Жыў у вёсцы Шунявічы. Без галавы сям’і засталіся жонка нябожчыка і тры ягоныя дачкі.