За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў

09.02.2010 / 14:00

Адмену смяротнага пакарання падтрымліваюць 39% беларусаў, 48% выступаюць супраць.

Такія вынікі нядаўняга сацыялагічнага апытання прывёў дырэктар соцыяметрычнай лабараторыі «НОВАК» Андрэй Вардамацкі.

Такая заява прагучала падчас круглага стала «Еўрапейскія каштоўнасці», які прайшоў у Мінску 4‑5 лютага з удзелам беларускіх чыноўнікаў, недзяржаўных арганізацый і прадстаўнікоў Рады Еўропы.

Дарэчы, на думку сацыёлага,

пры дапамозе медыйнай кампаніі гэтую розніцу ў 9% можна кардынальна змяніць за адзін месяц.