Шэсце на Дзень святога Валянціна ад пляца Волі да Чырвонага касцёла

Дзень закаханых 14 лютага «Малады фронт» адзначыць традыцыйнай Акцыяй любові, якая пачнецца а 18:00 на пляцы Волі.

11.02.2010 / 16:11

Дзень закаханых 14 лютага «Малады фронт» адзначыць традыцыйнай Акцыяй любові, якая пачнецца а 18:00 на пляцы Волі. Потым удзельнікі збіраюцца прайсціся шэсцем да Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці.

Раней планавалася, што ў гэты дзень адбудзецца ўручэнне прэміі «Люблю Беларусь». Але планы сарваліся пасля таго, як гатэль «Кроўн плаза» скасаваў дамову на памяшканне.

Намеснік старшыні «МФ» Іван Шыла кажа: «У выбары паміж правядзеннем мерапрыемства на сядзібе БНФ і вуліцай. Мы абіраем вуліцу. Калі б была магчымасць правесці ўручэнне прэмій у «Краўн плазе», то так бы і зрабілі. Бо гэта новыя кірункі дзейнасці, досвед арганізацыйнай працы».

Наста Палажанка паабяцала, што сёлета акцыя зноў будзе касцюмаванай з бенгальскімі агеньчыкамі і анёламі.

ЗП