Штогод у Беларусі адчыняецца каля 40 прыдарожных кавярняў

Пакуль колькасць аб’ектаў прыдарожнага сервісу павялічвацца не будзе, бо на нашых дарогах няма вялікай загрузкі.

16.02.2010 / 11:41

Пакуль колькасць аб’ектаў прыдарожнага сервісу павялічвацца не будзе, бо на нашых дарогах няма вялікай загрузкі.

— Безумоўна, хацелася б мець больш такіх аб’ектаў грамадскага харчавання на дарогах, — паведаміла кансультант аддзела грамадскага харчавання Міністэрства гандлю Валянціна Дземідзенка. — А тыя, што ёсць, размяшчаюцца нераўнамерна: бліжэй да гарадоў, а не да трасы.

Павялічыць колькасць рэстаранаў на шляху да абласных цэнтраў і павысіць якасць прыдарожнага сервісу павінна праграма, даручаная ўрадам «Белаўтадару» сумесна з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам «Дарогі Беларусі».