У Гродне 60 чалавек маліліся ля сцен РУУС у знак салідарнасці з арыштаванымі чальцамі Саюза палякаў

Малебен правёў ксёндз Аляксандр Шэмет.

17.02.2010 / 17:13

У Гродне, 17 лютага, каля 60 чалавек сабраліся ля сцен РУУС на вуліцы Гая, каб памаліцца ў знак падтрымкі з асуджанымі на адміністрацыйныя суткі сябрамі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Андрэем Пачобутам, Ігарам Банцарам і Мечыславам Яскевічам.

Праводзіць малебен ксёндз Аляксандр Шэмет.

Алесь Пілецкі