Еўрапейскі інвестыцыйны банк падвесіў крэдытаванне Беларусі да вырашэння пытання пра СПБ
Памер запланаваных крэдытаў для Беларусі дасягаў €1 млрд.
25.02.2010 / 16:00
Выдзяленне крэдытаў Беларусі Еўрапейскім інвестыцыйным банкам спыненае ў сувязі з ціскам на Саюз палякаў Беларусі.Зараз Рада ЕС мае прыняць рашэнне аб скасаванні крэдытных праграм для Беларусі альбо іх разблакаванні. Памер запланаваных крэдытаў для Беларусі дасягаў €1 млрд.
На сёння беларускі бок выявіў цікаўнасць у 500 млн. еўра дапамогі ЕІБ для фінансавання эканамічных праектаў. У прыватнасці, супольнага
Еўрапейскі інвестыцыйны банк створаны краінамі ЕС для фінансавання гаспадарчых праектаў і выдзяляе крэдыты на значна больш выгадных умовах, чым камерцыйныя банкі. Планавалася, што да 2013 г. ЕІБ рэалізуе ў Малдове, Расіі, Украіне і Беларусі праекты агульным коштам у €3,7 млрд.