Па падазрэнні ва ўчыненні двух згвалтаванняў затрыманы 22‑гадовы мінчанін

04.03.2010 / 11:49

Раней не судзімы, нежанаты электразваршчык аднаго са сталічных прадпрыемстваў.

Як паведамілі ў пракуратуры Ленінскага раёна Мінска, якая праводзіць расследаванне, злачынствы былі ўчынены ў сакавіку 2007 года і кастрычніку 2009 года на праспекце Ракасоўскага. Ахвярамі сталі мінчанкі 1983 і 1987 гадоў нараджэння.

Цяпер падазроны знаходзіцца пад вартай. Не выключаецца, што ён мае дачыненне да іншых падобных злачынстваў.