Паўночная Карэя пераходзіць на уласную аперацыйную сістэму + фота

Аперацыйная сістэма Red Star створаная на базе Linux, распрацоўвалася чатыры гады

04.03.2010 / 15:51

У Паўночнай Карэі паступіла ў продаж аперацыйныя сістэма Red Star. Яна распрацоўвалася на працягу чатырох гадоў.

Кошт дыска складае $5–10.

Аперацыйная сістэма створаная на базе Linux. Сістэма распаўсюджваецца павольна праз велізарную колькасць праграмных памылак.

Знешні выгляд Red Star нагадвае Windows.

Замест кнопкі «Пуск» знаходзіцца чырвоная зорка.
По словах карыстальніка, у Red Star амаль няма прапаганды.

Варта нагадаць, што

ідэя стварэння нацыянальнай аперацыйнай сістэмы з’яўлялася і ў Беларусі,
але далей за размовы праца не зайшла