Перамога ў Суперкубку Беларусі па футболе — $15 тысяч

Грошы атрымае пераможца гульні «БАТЭ»-«Нафтан»

06.03.2010 / 01:28

Беларуская федэрацыя футбола зацвердзіла прызавы фонд Суперкубка Беларусі. Пераможца матча атрымае $15 тысяч, а каманда, якая прайграе, — $5 тысяч.

За гэтыя грошы 8 сакавіка паспрачаюцца ў мінскім футбольным манежы барысаўскі БАТЭ і наваполацкі «Нафтан».