Януковіч: Украінская мова будзе адзінай дзяржаўнай

Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт заявіў у аўторак падчас цырымоніі ўручэння Шаўчэнкаўскіх прэмій у Каневе Чаркаскай вобласці.

09.03.2010 / 15:35

daylife.com

Украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч заявіў, што ўкраінская мова будзе адзінай дзяржаўнай мовай.

Пра гэта ён сказаў у аўторак падчас цырымоніі ўручэння Шаўчэнкаўскіх прэмій у Каневе Чаркаскай вобласці.

«Ва Украіне будзе развівацца ўкраінская мова як адзіная дзяржаўная», — сказаў Януковіч. Пры гэтым ён удакладніў, што ў краіне «ў абавязковым парадку будзе ўкаранёна Еўрапейская хартыя рэгіянальных моваў».

gazeta.ru