Кіраўнік Рымска‑каталіцкай царквы Германіі выбачыўся пасля сустрэчы з Папам

12.03.2010 / 17:00

Кіраўнік Рымска‑каталіцкай царквы Германіі архіепіскап Роберт Цоліч папрасіў прабачэння ў ахвяраў сексуальных дамаганняў з боку святароў.

Ён зрабіў гэта пасля сустрэчы з Папам Бенедыктам XVI.

Паводле яго словаў, царква прыкладзе высілкі, каб такое больш не паўтарылася.

Раней больш за сотню былых выхаванцаў прыватнай школы‑інтэрната ў Германіі заявілі пра тое, што ў гады вучобы падвяргаліся сэксуальным дамаганням з боку сваіх настаўнікаў.