На Кастрычніцкай плошчы з'явіцца сяміпавярховы галаўны офіс Velcom

Ад ідэі будаўніцтва гатэля Кемпінскі адмовіліся.

18.03.2010 / 13:24

Аператар мабільнай сувязі velcom пабудуе ўласны офіс ў самым цэнтры Мінска, на баку Кастрычніцкай плошчы, за будынкам музея Вялікай айчыннай вайны.

Магчыма так будзе выглядаць новы офіс velcom. static.onliner.by

Раней меркавалася, што офіс velcom зойме частку будынку, а астатняя плошча будзе належыць гатэлю Кемпінскі. Цяпер вырашана, што пяцізоркавы гатэль будзе знаходзіцца бліжэй да цырка.

Цяпер на плоце будоўлі знаходзіцца расцяжка з выявай аператара.

ЯВ, паводле Onliner.by