«Арсенал» — «Барселона», «Інтэр» — ЦСКА

Прайшло лёсаванне чвэрцьфіналаў і паўфіналаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

19.03.2010 / 14:25

Сёння ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне чвэрцьфіналаў і паўфіналаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Сфармаваныя наступныя пары:

«Ліён» — «Бардо»,

«Баварыя» (Мюнхен) — «Манчэстар Юнайтэд»,

«Арсенал» (Лондан) — «Барселона»,

«Інтэр» (Мілан) — ЦСКА (Масква).

У паўфіналах сустрэнуцца:

у першым паўфінале — пераможца матчу «Баварыя» — «Манчэстар Юнайтэд» з пераможцам гульні «Ліён» — «Бардо»,

«Інтэр» — ЦСКА / «Арсенал» — «Барселона».

Каманды, указаныя першымі, першы матч правядуць дома.

Матчы 1/4 фіналу будуць згуляныя 30‑31 сакавіка, матчы ў адказ пройдуць 6‑7 красавіка.

Паўфіналы — 20‑21 красавіка — 27‑28 красавіка.

Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 22 мая ў Мадрыдзе на стадыёне «Санцьяга Бернабеу».

***

Сёння таксама прайшло лёсаванне чвэрцьфіналаў Лігі Еўропы.

Нагадаем, што партугальская «Бенфіка» у групавым турніры гуляла з барысаўскім БАТЭ. Беларусы прайгралі ў гасцях - 0:2, дома - 1:2.

Чвэрцьфіналы пройдуць 1 і 8 красавіка.

У паўфіналах згуляюць пераможца пары 1 і 2, пераможца пары 3 і 4. Матчы 1/2 фіналу адбудуцца 22 і 29 красавіка.

Фінал Лігі Еўропы пройдзе 12 мая ў Гамбургу.

АГ