Суд над Міхайлавым 5 красавіка

Маладога чалавека вінавацяць ва ўхіленні ад прызыву на вайсковую службу.

02.04.2010 / 16:09

Іван Міхайлаў. Фота ags.by

Маладога чалавека вінавацяць ва ўхіленні ад прызыву на вайсковую службу.

5 красавіка а 10-й гадзіне ў Судзе Мінскага раёна (Лагойскі тракт, 5) працягнецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Івана Міхайлава ва ўхіленні ад прызыву на вайсковую службу.

Першае пасяджэнне адбылося 26 сакавіка пад старшынствам суддзі Тулейка, аднак з прычыны няяўкі некаторых сведак было адкладзена.