Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне «Чарнобыльскага шляху»

20.04.2010 / 16:49

Адзін з арганізатараў «Чарнобыльскага шляху – 2010», сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, атрымаў адказ Мінгарвыканкаму на заяўку аб правядзенні жалобнага шэсця, паведаміла прэс-служба БХД.

У заяўцы, перададзенай у Мінгарвыканкам, маршрутам жалобнага шэсця быў пазначаны праспект Незалежнасці, па якім планавалася прайсці да Кастрычніцкай плошчы сталіцы, каб правесці там мітынг. Аднак гарадскія ўлады дазволілі сабрацца ў 18.00 на пляцоўцы каля будынка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і прайсці да парка Дружбы народаў.

Аргкамітэт па правядзенні шэсця вырашыў пасля збору ля Акадэміі навук прайсці хросным ходам да Чарнобыльскай капліцы, дзе памаліцца і ўскласці кветкі. Мітынг у парку Дружбы народаў праводзіцца не будзе.

АП