Прэзідэнцкае пасланне выцесніла з Першага канала паўфінал Лігі чэмпіёнаў

Матч "Інтэр"-"Барсэлона" пакажуць на канеле ЛАД

20.04.2010 / 20:38

Прамая трансляцыя паўфінальнага матча Лігі чэмпіёнаў пачнецца ў 21.35 на ЛАДзе, а не на Першым канале.

Футбол выцеснены з галоўнага тэлеканала краіны трансляцыяй паслання прэзідэнта.

Тыя, у каго тэлевізар не прымае сігнал ЛАДа, змогуць ўбачыць толькі агляд гульні. Арыенціровачна ён пачнецца на Першым канале ў 0.15.