Акустычны канцэрт «Купала/Караткевіч» - 29 красавіка

29 красавіка адбудзецца акустычны канцэрт «Купала/Караткевіч».

29.04.2010 / 12:05

Фальварак «Добрыя мыслі» (Мінск, вул. Магілёўская, 12) запрашае ў чацвер, 29 красавіка, на акустычны канцэрт. Будуць выконвацца песні на вершы Купалы і Караткевіча.

Спяваюць Андрэй Касцень і Раман Яраш. Відэашэраг Марына Лепяшко.

Пачатак а 19-й.

Квіткі 10 тыс. (папярэдне), 15 тыс. (у дзень канцэрту)

Даведка па тэл. +375 29 550 75 05, +375 29 660 40 20, +375 17 224 64 86

Andrzej