Рух транспарту будзе закрыты на ўчастку вуліцы Жукоўскага 28‑30 красавіка

28.04.2010 / 12:02

У Мінску з 28 па 30 красавіка з 8.00 да 17.00 будзе закрыты рух усіх відаў транспартных сродкаў па вуліцы Жукоўскага на ўчастку ад вуліцы Варанянскага да вуліцы Аэрадромнай.

Карэктывы ў рух транспарту ўнесены ў сувязі з выкананнем работ па фармовачнай абрэзцы крон дрэў па вуліцы Жукоўскага.