Кур’ёзнае ДТЗ у Гродне + фота

У вайсковага УАЗіка на хаду адарвалася кола і ўрэзалася ў сустрэчны легкавік. У выніку на Старым мосце ўзнік затор.

30.04.2010 / 14:10

Фота Гродненский форум.

Раніцай 30 красавіка ў Гродне на Старым мосце здарылася кур’ёзная аўтааварыя. У вайсковага УАЗіка на хаду адарвалася кола і ўрэзалася ў сустрэчны легкавік. У выніку на Старым мосце ўзнік затор у абодва бакі.