Фінскіх святароў падазраюць у педафіліі

03.05.2010 / 14:39

Скандал у сувязі з разбэшчваннем малалетніх дабраўся і да царкоўных колаў Фінляндыі.

Паводле газеты Helsingin Sanomat, на працягу апошніх некалькіх тыдняў у Фінляндыі выяўлена больш за 20 выпадкаў меркаванага разбэшчвання з боку служыцеляў культу на працягу некалькіх гадоў.

На мінулым тыдні кіраўніцтва Евангельскай Лютэранскай царквы ў Фінляндыі заклікала паведаміць пра выпадкі сэксуальнага дамагання з боку святароў.

Спецыяліст па абароне дзяцей Ёхана Хуртыг паведаміла, што паступілі звесткі прыкладна пра сотню ахвяр і сорак педафілаў. «Гэта толькі вяршыня айсберга», — кажа Хуртыг.

Сярод падазраваных — святары і іншыя служыцелі царквы.

Postimees.ee