«Бухло, жанчыны, вершы» Чарлза Букоўскі – 18 траўня

11.05.2010 / 16:32


18 траўня (аўторак) ў «КнігарніЎгалерэі» ў межах літаратурных чытанняў з часопісам «ПрайдзіСвет» пройдзе вечарына, прысвечаная амерыканскаму паэту і празаіку Чарлзу Букоўскі «Бухло, жанчыны і вершы».

Пра гэтыя тры неад’емныя часткі жыцця вядомага пісьменніка раскажуць і яго творы зачытаюць перакладчыкі Ігар Кулікоў (раман «Чытво»), Наста Гвоздзева (апавяданне «Самая прыгожая жанчына ў горадзе») і Юля Цімафеева (паэзія Бука).

Пачатак, а 19-й.

Адрас «КнігарніЎгалерэі»: Мінск, пр. Незалежнасці, 37А.

Як прайшлі папярэднія сустрэчы, можна паглядзець і пачытаць у рубрыцы «Клуб» на сайце часопіса.