У абход Белавежскай пушчы будзе пабудавана аўтадарога

12.05.2010 / 11:15

Аўтамабільная дарога ў абход тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» на ўчастку Валкаставец—Свіслач будзе пабудавана ў 2010—2011 гадах у адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 11 мая № 244.

«Даручэнне пра гэта было раней дадзена кіраўніком дзяржавы з мэтай зніжэння экалагічнай нагрузкі на тэрыторыю нацыянальнага парку», — гаворыцца ў паведамленні прэс‑службы беларускага кіраўніка.