Эдуард Брокараў: «Кукарэкнуць, а там хоць сонца не ўставай»

Які спосаб выбару лідэра апазіцыі аптымальны? На апытанне НН адказваюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты.

12.05.2010 / 23:26

Які спосаб выбару лідэра апазіцыі аптымальны? На апытанне НН адказваюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты.

Лідэры апазіцыі ўпёрліся ў пытанне: якім чынам вызначыць кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары? Што пра тое думаюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты?

Эдуард Брокараў, рэдактар газеты «Узгорак», Горкі: «Тыя, хто заявіў аб намеры высунуць сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта Беларусі, павінны рэальна ацэньваць свае магчымасці. Некаторыя з іх сыходзяць з такога прынцыпу: кукарэкнуць, а там хоць сонца не ўставай.

Другі раз у адну раку ўвайсці немагчыма. Мы ўжо мелі адзінага кандыдата, якога падтрымлівалі АДС. Тады большай сілы не існавала. А цяпер такой сілы няма, таму кандыдаты павінны сустрэцца і самі паміж сабой ўсё вырашыць. Хоць запалкі пацягнуць. Адзіны кандыдат неабходны».

Іншыя меркаванні — на сайце НН у бліжэйшы час.

Апытваў Алесь Пілецкі