Беларусь наведае генеральны пракурор Украіны

17.05.2010 / 10:41

17—19 мая адбудзецца візіт у Беларусь дэлегацыі Генеральнай пракуратуры Украіны на чале з генпракурорам Аляксандрам Мядзведзькам.

Як паведамілі ў галоўным беларускім наглядным органе, плануюцца сустрэчы Аляксандра Мядзведзькі і членаў дэлегацыі ў Генпракуратуры Беларусі, у тым ліку з генпракурорам Рыгорам Васілевічам, і Міністэрстве ўнутраных спраў.