Білеты на матч Беларусь — Швецыя будуць каштаваць да 40 тыс рублёў

17.05.2010 / 16:46

Паступілі ў продаж білеты на таварыскі футбольны матч Беларусь — Швецыя, што пройдзе ў Мінску 2 чэрвеня (пачатак у 20:30).

Паводле безнаяўнага разліку білеты прадаюцца ў 12-ы сектар (25 000) і 13-ы сектар (30 000 рублёў).

Білеты ў сектары з 14 па 21 можна набыць на сайце place.by

Тэлефон для даведак — (017)2501529.