Сур’ёзнае ДТЗ у Кітаі з удзелам аўтобуса: 32 чалавекі загінулі

23.05.2010 / 09:39

У Кітаі на аўтамабільнай дарозе Чанчунь – Шэньчжэнь у правінцыі Ляаніі сутыкнуліся пасажырскі аўтобус і грузавік. У выніку ДТЗ загінулі 32 чалавекі і 21 атрымаў раненні.

Здарэнне адбылося а 3-й ночы. Грузавік праз памылку кіроўцы выехаў на сустрэчную. Ад сутыкнення дзве машыны загарэліся. На месцы загінулі тры чалавекі, што ехалі ў грузавіку, і 28, што ехалі ў аўтобусе. Адзін памёр у бальніцы.

gazeta.ru