У Маладзечанскім раёне ў выніку ДТЗ загінуў сямікласнік

24.05.2010 / 12:58

Вучань Алёхнавіцкай сярэдняй школы агінуў у выніку дарожна‑транспартнага здарэння.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося 23 мая прыкладна ў 16 гадзін на сёмым кіламетры аўтадарогі Алёхнавічы — Гарадок. 52‑гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля «Нісан» учыніў наезд на групу дзяцей, якія ехалі па дарозе на веласіпедах. У выніку загінуў сямікласнік. Распачата справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека).